Купальская ноч

Будзь са мною у гэтым пакоі,
Сядзь са мною, паслухай песні.
Чуеш паляць на вуліцы, помні,
Што купалле сягоння дзесьці,
Што зіяюць купальскія промні.
Чуеш водгукі, чуеш спевы?
Пойдзем мілая, ў край азераў.
Там гуляюць, а мы тут селі,
А маглі паспытаць чабору
У люстранай лясной купелі.
Пойдзем мілая, за вятрыскам.
Чуеш, папараць-кветка кліча?
І няхай нават нехта з блізкіх
Нас ў вар’яты з табой залічыць.
Наша папараць недзе блізка.


Рецензии