як я сэрцам цябе абнiмаю...
як я сэрцам цябе абнімаю,
то на крылах тых мар я бы змог узлятаць,
каб сказаць табе, як я кахаю!
Каб табе расказаць, як я ноччу і ўдзень,
усё гляджу на ўсход ды чакаю,
калі ў небе Венера ізноў узыйдзе,
каб табе паказаць як кахаю!
А ўранку, парой, калі сонца ўстае,
я яго і цябе з ім вітаю,
ўспомні радасць мая, як салоўка пяе,
і учуеш ты, як я кахаю!
Свидетельство о публикации №115110400105