Васiлькi
Вы знікаеце з поля Радзімы
Як і мова яе:
Кветкі рэдкія дзікай, засохшай мяжы!
Толькі ў памяці вы
і дзяцінства былое - адзіны
І радней чужакоў,
як на тое ні глянь, ні скажы!
Не таму, што яны
можа неяк не так расцвітаюць,
Ці пялёсткі ў іх
можа неяк худзей.
Яны сэрцу майму
казкі сівых часоў напяваюць
Мовай продкаў маіх
мовай годных і гордых людзей!
Васількі, васількі!
Мы забудзем і вас, як і мову...
Абаіх вас пaглыне
ці час, ці прагрэс.
На душы так журботна
становіцца знову,
Калі кветкай зямлі
стане мова адзіная спрэс!
Свидетельство о публикации №115110206680