ДОЛЯ
Некаму жалеці.
Як самотнай жыць дзяўчыне?
Кожны мусіць лезці.
Час прыйшоў ісці да шлюбу,
Ды няма пасагу.
Хай сустрэнецца ёй любы,
Што не дасць знявагу.
-Не сумуй, дзяўчына-кветка,
Вер у сваю ўдачу.
Усміхайся лепей, дзетка,
Не зыходзь да плачу.
-Кветкі ў лузе, кветкі ў полі,
Мноства іх квітнее.
Ад маёй сірочай долі
Белы свет чарнее.
Буйны слёзы з вочак льюцца
На зямлю спадаюць.
Хай жа людзі адгукнуцца,
Чымсьці падтрымаюць.
Дзе адна сляза сарвецца –
Возера глыбока,
Як другая адарвецца –
Мора стане вокал.
Хай у гэтых водах-морах
Сірат гора ўтоне,
І на ўсіх зямных прасторах
З іх ніхто не стогне.
Ды, наогул, хай не будзе
На зямлі сіротак.
То ж ад нас залежыць, людзі,
Наша ў тым турбота.
Свидетельство о публикации №115110204882
Иван Стоцкий 08.04.2017 03:44 Заявить о нарушении
Николай Пасеев 08.04.2017 12:48 Заявить о нарушении