Ямшчык
Мо, год трыста назад,
Як праз нашы паветы
Пралягаў пошты тракт.
Меладычных званочкаў
Перазвон пад дугой,
Гук паштовых ражочкаў
Парушалі спакой.
А ямшчыцкія песні,
Што складалісь пад час,
Паблукаўшыя десьці,
Даляцелі й да нас.
Хто пра горкую долю
Вёў працяглы свой спеў,
Хто аб шчасці, любові,
Бы жаўрук той, звінеў.
Пра такога шчасліўца,
Жаўрука - салаўя,
Спадзяюся, што ўдасца,
Вам аповесць мая.
Закаханы быў хлопчык,
Але ж грэх з гэтым меў.
Вось аб чым ён аднойчы
Заліваўся, звінеў:
"Не сумуй, мая каханка,
Ды свой тварык не хмуры,
Буду, буду заўтра зранку
На тваім, тваім двары.
Свайму мужу-небараку
Ты скажы які падман,
Потым моўчкі пакінь хату,
І прыходзь за наш курган.
Конь мой верны бяжыць-скача,
Да цябе ляціць стралой,
Каб хутчэй было гарачым
Зноў спатканне пад вярбой.
Вярба вецце гне да долу,
Як шацёр яна стаіць,
Мы пад ёю без дазволу,
Будзем разам шчасце піць.
Сцерагчы ад вока злога
Будзе нас мой верны конь.
Не падпусціць ён нікога.
За мяне ён – і ў агонь".
Ў патаемным гэтым месцы,
Ды не першы раз,
Побач біліся іх сэрцы
І спыняўся час.
Мабыць іх прыкмеціў хтосьці,
Чуткі распусціў,
Ці ад зайздрасці ды злосці
Мужа абвясціў.
Цікаваў той доўга, пільна,
А ніяк ня мог
Дачакацца, як жанчына
Шмыгне за парог.
Ды, нарэшце, вось выпадак,
Вось той зручны час
Даказаць, што робіць здраду,
Ўсё спыніць за раз.
Ён шукаў, што ўзяць у рукі,
І тапор знайшоў,
Ды за вёску па завулку
Ўпотайку пайшоў.
Гне да долу вярба вецце –
Сапрўды шацёр…
Ды падуў знянацку вецер!
Пад вярбой – прастор!
Там трава, бы ложак шлюбны,
Разаслалася,
І адзін другому любы
Там кахаліся.
То не вецер з поля свіснуў,
То ўзляцеў тапор
І, абсекшы срэбра-лісце,
Прарубіў шацёр…
Што ж ты, сябра вараненькі,
Пасвіцца пайшой?
Не заржаў чаму, радненькі,
Як чужы прыйшоў?
Гаспадар цяпер твой, конік,
Пад вярбой ляжыць.
Па яго па белай скроні
Кроў цурком бяжыць...
*
Па-за вёскай, за гуменнем,
Ніцая вярба.
Ў яе лісцяў шапаценні
Смутак ды журба...
Гэта быль, ці небыліца,
Праўда, ці падман,
Запытайце ў вярбы ніцай,
Ці сівы курган.
Свидетельство о публикации №115110204665