Маладзiк малады
Ясны, светла-руды,
Па-над хатай завіс
Маладзік малады.
“Маладзік малады,
У цябе рог залаты,
На моры купаўся,
Нам паказаўся…” *
Песня? Казка? Заклён
Ад хваробы-бяды?
Песціць памяць здавён:
“Маладзік малады…”
Успамінаў няшмат -
Паглынулі гады…
Вечар. Мама і брат…
“Маладзік малады…”
Лямпа, цень на сцяне…
Мокрых ботаў сляды…
І ў марозным акне
Маладзік малады.
Панясло ў белы свет,
Дзе гудуць гарады.
Мамін голас – услед:
“Маладзік малады…”
Колькі ў рэках з тых пор
Пасцякала вады…
Шэптам ціхім... дакор?
“Маладзік малады…”
Сцісне боль незнарок,
Ці з душой нелады -
І паскарджуся ў змрок:
“Маладзік малады…”
Годзе, сэрца, не плач
Ад нягоды-нуды.
Вунь над хатаю - бач -
Маладзік малады.
* - з народнага
Кастрычнік 2015
Свидетельство о публикации №115110109822
Галина Рудакова 02.11.2015 15:08 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 07.11.2015 19:12 Заявить о нарушении