Баю-бай...

"Баю-бай", як мне бывала
У дзяцінстве напявала
Мама ў вечар цёмны.
Перапёлка ў жытнім полі
"Піць" прасіла даць даволі
Каб "Палоць" нястомна.

Спалі ў жыце зайчаняты
Закасіўшы вачаняты
Каб быць на чыку
І схапіўшы ў рукі ногі
Ўцякаць хутчэй з дарогі
Саве ці ваўку.

"Баю-бай, ўжо досыць гулі!               
Цвыркуны і то паснулі
Толькі ты не сьпіш.
Ззяюць зоркі-вачаняты
Ручкі пошукам заняты,
Толькі што маўчыш"

"Пройдуць дні. За імі годы.
Адплывуць у мора воды
Вырасцеш буян!"
Пакуль сэрца будзе біцца
Будзе ў калыханкаx сніцца
Мамін родны стан!


Рецензии