Восеньск я прыв ды

Восеньскія прывіды.

Сонца хуценька садзіцца,
Дзень прыскокам, усьлед за ім,
Вечар, чорнаю спадніцай,
Ахінае небасхіл…

Ноччу ходзяць неба здані,
Паміж зоркамі з планет,
Таямніцы іх трымае,
Над людзьмі Вялікі Сьвет…

Ды Сусьвет людзей не бачыць,
Бо няма патрэбы знаць,
Чалавек чым кавардачыць,
Строіць хоча ці ламаць,

Чаго ён патылак чэша,
Зачым сквапамі жыве,
Зачым у роздуме бязьмежным,
Вечны служка ён вайне,

Зачым з прагаю адвечнай,
Адным розумам жыве,
Будаваць гарны ды печы,
Дзе каваць мячы вайне,

Зачым прагне, як карову,
Зямлю выдаіць хутчэй,
Нетры выесьць да высновы,
Да бялюсенькіх касьцей!

Космас наш мяжы не знае,
Да патрэбы людзям усім,
Ён багацьцямі лунае,
Але ж мы… ў зямлю глядзім.

Сонца нізенька садзіцца,
Дзень прыскокам, усьлед за ім…
Дзень мінае, каб радзіцца
З жыцьцём, зноўку, на Зямлі.
-31.10.15.


Рецензии