Песнi памяцi

Зноўку памяць гартае гады
Дзён мінулых, што блізкія сэрцу.
Там гучыць нашых песен матыў,
Песен тых, што не страцілі сэнсу.

Песні тыя ядналі людзей
На сяўбе, на касьбе, на вяселлі...
Яны ў сэрцах абуджвалі дзень
І зімовы, і змрочны асенні.

На вячорках гучалі яны
За вялікім, шырокім абрусам.
Не было ў песнях продкаў маны,
Бо раднілі яны беларусаў.

З імі разам спявала душа
І пачуцці, бы струны, кранала.
Ад Нясвіжа, да замка Ружан
Песня лёсу ўспамінамі грала.

Сёння я іх матыў заспяваў:
Прыгадаў, надвячоркам асеннім,
Каб дарога ўспамінаў вяла
Да стала, дзе дзяды ўсе паселі.


Рецензии