Ты адно кахай!

Добры дзень!
Як трэба мала
Для таго, каб сонца ўстала
І панікнуў цень!
Каб да мяне ты завітала
І чароўна мне сказала
"Родны, добры дзень!"

Добры дзень!
Хай сьветлы ранак,
Нібы вочы ў славянак
Зацьвіце ў вакне!
Хай табе даруюць богі
Ў тваіх справах перамогі,
Бачыў што у сне!

Сьвятло сонца залатое
Лісьсця золата жаўтое
Лягло дываном.
На душы няма спакою,
Нешта дзееца такое...
Думкі аб адном -

Гэта восень на парозе,
Сэрца стыне на марозе,
Кліча ў родны край!
Радасці там поўны грудзі,
Сэрцу горача там будзе,
Ты адно кахай!


Рецензии