Верш-тост

Няхай удача лёс не падмане,
І песня льецца ў доме вольна, звонка,
Каб шлях наш на Радзіме не змарнеў,
Каб не згібела нашая старонка.

За Беларусь, за роднае, сваё:
Птушыны спеў над пушчай Белавежы,
Я напаўняю келіх да краёў,
І п'ю за край, якому мы належым.

За свой народ, за веру, за красу,
За кожны дзень, што дадзены нам Богам,
Да вуснаў поўны келіх паднясу,
І вып'ю сум, што слёз наплакаў многа.


Рецензии