Мылi у ёй русалкi косы...
Я ж сяджу тут, адзінока...
Толькі сэрцайка далёка...
Толькі на душы рыданне!-
Дзе, калі, дый ці ўбачу
Бабін дом за частаколам?
Ціхую рачулку Начу,
Што бруілася вясёла
Паміж вольхаў па каменні;
Мылі ў ёй русалкі косы,
Пяшкуроў лавіў дзе, босы,
У ваўкоў увесь насенні.
Дзе была мне луста хлеба
Саладзей за марцыпаны,
А зь бярозы сок жаданы
Даваў моцы ўзняцца ў неба!
Там зіхцелі малахітам
Вочы чыстыя дзяўчыны!
Ў сонцы на траве - расіны,
Поле - зарунеўшы жытам!
Ці дасць Бог, ці давядзецца
Пераведаць зноў Раінку,
Каб сустрэць тую дзяўчынку,
Што з сабой забрала сэрца?!
Свидетельство о публикации №115103011471