Кругазварот
І складае думкі дзён у стос.
Ёй кружляць у небе стала смешна,
Распрануў яе гарэза-лёс.
Абляцела лісцяў пазалота,
Непрыкметным вершам да зямлі.
Верш той прачытала моўчкі слота,
Снег з дажджом з сабой яго ўзялі,
І пайшлі шукаць найлепшай долі,
Цераз поле, рэчку, цераз гай.
Верш ім расказаць сягоння здолеў,
Як ён улюбіўся ў родны край.
Край, дзе ёсць і песні, і свабода,
Што вітае вольны дзень вясной.
А вясна - надзея для народа,
Бо народ жыве яе красой.
Ён вясною грэе тыя думкі,
Што растуць, бы ў глебу карані.
Бог вясной цалуе дрэвам рукі
І па вёсцы скача на кані.
Свидетельство о публикации №115102907018