мора

буду ў сабе мець
вольныя чараты
рунiчна-палярнае лета
можа i ты
          i ты...
у Поўначы застаешся


камера i адзенне
кава гiтара
        межы?..

не
бо душа не ў кiшэнi -

толькi табе належыць


толькi тваiм напоўнена
верацяно ледавiтае
мора
дракар
бавоўна

ф'ёрдавае! маналiтнае!
гэта Каханне?
што ж гэта?

i як жа мне так
        далёка
ведаю што
     бы нясталай мэты
цябе дасягнуць нялёгка


таму... буду ў сабе мець
вольныя чараты
рунiчна-палярнае лета
можа i ты
          i ты


Рецензии