Сумныя думкi

Зноў за верш не плоцяць ганарары.
Я паэт без працы - як мне жыць?
Хто залечыць думак маіх раны
І павесіць шыльду на крыжы?

Мне не трэба дачы і машыны,
Дайце толькі крышачку: каб жыў.
Каб ад думак не здранцвелі жылы,
Каб у скрусе вечнай не тужыў.

Толькі хто паэтаў сёння чуе? -
Здрадзіў час усім, каго любіў.
Зноў пад плотам муза заначуе,
Бо паэт даўно яе згубіў.

Думкі ёй завяжуць тоўстым дротам,
Каб замоўкла музыка надзей.
Каля плоту пройдзе міма рота -
На пагонах высвеціцца дзень.

Гэты дзень мінуе крык адчаю,
Што жыве ў атручанай душы.
Гэты дзень мяне не павянчае,
З музай той ён ноччу саграшыў.

Будзе лёс свяціцца арабінай,
Што расце высока, на гары.
Што ж ты муза з лёсам нарабіла,
Дзе твае паэты - змагары?
 


Рецензии