Чужая кроу
Забярыце песню.
А я сабе
Другую напішу.
Ад песні той
Зямля мая ўваскрэсне --
Яе матыў
Агорне мне душу.
Вам трэба словы?
-- Забярыце словы.
Я іх ляплю,
Бы з гліны камяні.
Я ўсё аддам
Акром народнай мовы --
Яе ніхто ў жыцці не адмяніў.
А Вам не раю
Здзек чыніць над мовай:
Крыўляць яе
З экранаў і трыбун,
Бо бумерангам
Вернецца Вам слова
І знішчыць тых,
Хто ў мову ўвёў табу.
Гляджу на іх,
А сам не разумею:
Як шмат сягоння
На трыбунах тых,
Хто сее збожжа
ў сцюжу ці завею,
І мову продкаў
Б'е з нагі пад дых.
Адкуль бяруцца
Здраднікі айчыны?
Якая маці
Хлеб для іх пячэ?
Дзе іх усіх
Той здрадзе навучылі,
Ці можа ў іх
Чужая кроў цячэ?
Свидетельство о публикации №115102904550
Василий Швыдкий 29.10.2015 19:14 Заявить о нарушении