Мая Галгофа
Я з крыжам да яе іду.
А на крыжы тым
Вершаў многа
На шчасце мне, ці на бяду.
Калі ўкапаюць крыж у глебу,
Варава скажа:
- Там быў верш.
Хрыстос кіўне, што гэтак трэба,
А сэрца крыкне:
- Гэтак лепш.
Ніхто ўсёй праўды не ацэніць,
Пакуль яшчэ жывы паэт.
А мёртвых - можна граць на сцэне,
Каб перадаць радкоў імпэт.
Ды што радкі? -
Душа жывая.
А як сыграць тады душу,
Якую боль зямлі зжымае,
Бы вершы дзён, што я пішу
Не для сябе, не дзеля славы,
А дзеля тых, хто ўбачыў верш
На тым крыжы, дзе зрок Варавы
Застыў,
Каб думкам стала лепш.
За Вас усіх цярплю я мукі:
Стаю, як выспа дабрыні.
Мой вольны крыж раскінуў рукі,
Каб вы да веры пабрылі.
Свидетельство о публикации №115102903716