Гаркавы мёд

Я сягоння
Крышачку стаміўся
Піць гадоў сваіх
Гаркавы мёд,
Уплятаць у вершы
Думак бісер,
Каб жыццёвы
Доўжыўся палёт.

Вам так добра:
Селі, пачыталі,
Ну а мне -
Зрабі, ды напішы
Ўсё,
Што вусны вуснам прашапталі
Ў дзень,
Калі з'ядналіся ў цішы.

Ад любові гэтай
Сохнуць рукі:
Ноч без сну,
І думкі без маны.
Зноўку лёс
З нябёс даслаў мне гукі,
Каб круціў я жорны даўніны.

Хлеб паэта
Есці немагчыма.
Ён сухі,
Бы ветхія крыжы.
Тут спляліся
Вера і Айчына,
Боль душы
Што ў думках перажыў.

Хочаш, -
Дам табе кавалак веры -
Беражы яе
Ў сваёй душы,
Бо яна - бы слова на паперы,
Як малітва боская ў цішы.

 
 


Рецензии