Я жадаю цябе, як сябе!

Я жадаю цябе, як сябе!
Мабыць болей жыцця самога,
Бо здабыў я цябе ў барацьбе,
Хоць ты ёсць падарунак ад Бога!
Ты ёсць тое, што ўсё жыццё
Па крупінкам сабрала доля,
Ты жарсці ды святла адкрыццё,
Што забыць не змагу ніколі!
Бо нідзе і ніколі не міне
У вачах малахітны ранак,
Бо Анёла душу дзяўчыне
Даў бог, казачнай з свіцязянак!
Даў кахання агню сакрэты,
Ды жарсці палымянай вуголле.
Я ж ажыў, свіцязянкай сагрэты,
І ўміраць не хачу ўжо болей!


Рецензии