Шчупак i выдра
А за ім - дзве выдры.
Уцякаў - і сяк, і так,
Хоць ты слёзы вытры!
Сем гадоў шчупак пражыў,
Леску рваў і блёсны.
Столькі ворагаў нажыў,
Што не ўспомняць вёсны.
А сягоння шчупаку
Не да думак гэтых:
Сігануў ён на раку,
Дзе карміўся летам.
- Уцяку! - падумаў ён,
І нырнуў глыбока.
Выдра ў бухце паштальён -
Дно чытае вокам.
Няхай ты схаваўся ў гразь
І залёг пад лодкай -
Выдра знойдзе цябе ўраз
І дастане лоўка.
Дасталося шчупаку
Ад вусатай выдры:
Восем дзірак у баку -
Хоць ты слёзы вытры!
Шмат ад'етых шчупакоў
Я на свеце бачыў:
Ды чакаюць іх наўкол
Выдры і няўдачы.
Свидетельство о публикации №115102800812