Сяргей Ясенiн Бяроза
Пад маім акном
Прынакрыта снегам,
Быццам дываном.
На пухнатым вецці
Як карункі скрозь.
Снежныя суквецці
Дорыць ёй мароз.
І стаіць бяроза
Сярод цішыні.
І гараць сняжынкі
Ў залатым агні.
А зара, паволі
Робячы свой круг,
Сыпле срэбра ўволю
На галінак пух.
Свидетельство о публикации №115102803432