Як многа у водары жанчыны...
Жарсці, надзеяў, мараў, дум.
У ім жураўліных крылаў шум,
Сустрэч пяшчотных успаміны -
Плывуць у водары жанчыны,
Калі ты ў яе адзіны!
Калі ўжо дотыкам рукі
Яна даруе абяцанне,
Што будзе доўжыцца каханне
Цераз граніцы і вякі,
Уваскрашаючы жаданне,
Як прагу сонца жаўрукі!
Ўсплывае замак пад Олесно
Муры і парк вакол муроў,
Як успамін пра ваяроў,
За волю што ляглі пачэсна
А лісце клёнаў, нібы кроў,
Па схілах разлілося цесна.
Ах, колькі ў водары жанчыны
Жыцця і млоснасці кахання,
Калі ў адчаю развітання
Яна гатова для мужчыны
Сваё забыўшы існаванне,
Ахвяравацца для Айчыны!
Свидетельство о публикации №115102811817