У татавай хаце
Дай паслухаць мне песню вясны,
Дзе шапоча з рабінаю вечар,
Дзе спявае салоўка лясны.
Раскажы мне, матуля, пра тату,
І шчымлівую тую вясну,
Калі ён будаваў дзецям хату,
Каб наш лёс мінаваў яго сум.
Раскажы, пра закінуты хутар,
Дзе прайшлі маладыя гады.
Паглядзі! - змрок рабіну ахутаў,
Над ёй месяц павіс малады.
Бачу я ў гэтым прыцемку ночы
Штосьці блізкае сэрцу, сваё...
Мне здаецца, што татавы вочы
Нам сягоння міргаюць здалёк.
Ён любіў углядацца на зоркі -
Штосьці роднае бачыў ля іх.
Арабіны настой кісла-горкі
Я сабе і матулі наліў.
Вып'ем разам за тыя ўспаміны,
Што сягоння кранулі вясну.
Вып'ем разам за шчасце краіны,
За любові бацькоўскай красу.
Свидетельство о публикации №115102811170