Мой храм

З карэннем думак
вырываю словы,
Што прараслі
не ў глебе,
а ў душы.
Будую з іх
свой храм
прыгожы, новы,
Каб ён
мае надзеі перажыў.

Няхай расце
малітваю да Бога
Апошні
мой прытулак на зямлі.
Каб да яго
не зарасла дарога,
Якою лёс
паэтаў надзяліў.

Бо гэты храм
прымае шчырых, верных:
Усіх,
хто здольны мову берагчы.
Хто прыгажосць
маўлення храму верне,
Таму і верш
з малітвай па плячы.


Рецензии