Зварот да Айчыны

Даруй, Айчына, сум маіх вачэй,
Даруй радкі, што па начах прыходзяць.
Жыву адзін, а з імі мне лягчэй
Тугу сваю разбавіць у паходзе.

Ты ж мне сказала некалі: --Твары!
І я твару, пакуль дае Бог сілы.
Я кожны верш прыдуманы дару
Табе адной, хоць ты і не прасіла.

Іначай жыць, павер, я не магу,
Бо ты адна жыцця майго аснова.
Я словы, нібы веру берагу,
Бо ў веры той было спачатку слова.

А як без слова скласці новы верш,
Як без яго пачуць пяшчоту зыкаў,
Той песні, што з маленства ты пяеш,
Якую склаў для ўсёй зямлі музыка?

Я прытуліўся сэрцам да нябёс,
Пачуў той дзень, дзе музыка святая
Іграе ў вершы мой таемны лёс,
І птушкаю да высяў узлятае.

Лячу туды, дзе покліч новых дзён
Гартае лёсу даўнія старонкі,
Дзе дуб стары ірве карэннем дзёрн,
І да цябе рашуча робіць крокі.
27.10.2015


Рецензии