Здрайцам

Вырвалі памяць з народнай душы
Здрайцы айчыннага слова, сумлення...
Вырвалі тыя, хто Богу грашыў,
Хто не стаяў у царкве на каленях.

Гэта яны распалілі агонь
Здзеку, рэпрэсій, што нішчылі веру.
Гэта яны прычынілі нам боль:
Боль, дзе мужалі радкі недаверу.

Вернецца рэхам у нашы дамы,
Знішчаных продкаў вялікая сіла.
Пойдзем свабоду шукаць усе мы.
Пойдзем да волі, як памяць прасіла.

Там, на сцяжынах жывых Курапат,
Будзем будзіць нашу памяць і гонар,
Каб наш айчынны настрой не прапаў,
Каб нашы душы не зведалі гора.


Рецензии