Мядзвежая хвароба

Няма дурнейшае хваробы,
Калі нудзяць твае вантробы,
Калі жывот з такой прэ сілай,
Што свет становіцца нямілы.
Аднойчы ў такой знямозе
Я апынулася ў дарозе.
Людзей у аўтобусе паўнютка,
Але знайшла я месца хутка:
Таму яно і пуставала,
Што там сядзеў п'янтос бывалы.
Нос адвярнуўшы,ціха села,
Бо ў жываце ўжо гудзела.
І "дух" з такой рвануў тут сілай,
Што ажно ногі асмаліла.
Каб не цярпець таго смуроду,
Ля нас паменела народу.
А я вачэй не падымаю,
На дзядзьку галавой ківаю.
А п'яны той не разумее,
Чаму народ ля нас так млее.
Я ў думках дзядзьку ўхваляю,
Што сорам свой за ім хаваю.
Ды вось прышоў канец дарозе,
Лячу дамоў я ў знямозе,
Усіх мядзведзей праклінаю,
Бо іх хваробу часта маю.
Паменш хвалюйцеся вы,людзі,
Тады хваробы той не будзе!


Рецензии