Пахлi соладка вусны-малiны...
Хоць сустрэча ці будзе калі?
Ці яе мне твой позірк адпрэчыў?
Ці мо' ў вырай зняслі жураўлі?
Мо' апала яна з лісцем клёну,
Павуцінкай лягла на палі,
Дзе калісь было жыта зялёна,
Дзе валошкамі вочы цвілі!
Іх смяяўся прамень малахітам,
Пахлі соладка вусны-маліны...
А кахання вясна не забыта,
Яе помняць лясы і даліны!
Помніць, поўныя жару абдымкі,
Бераг Шчары, раса на траве...
І стаяць прад ваччу фотаздымкі
Таго лета, дзе памяць жыве!
Свидетельство о публикации №115102605604