Лета
Россыпам зорным высока ўзыйшло.
Лета зямным усміхнулася лёсам,
Шляхам малочным па небе пайшло.
Моўчкі спачыла ля спелае поўні,
Вымыла ногі ў халоднай расе,
Каб прыгажосць тую сёння я ўспомніў,
І апісаў яе ў поўнай красе.
Я не пачуў, як спявалі пялёсткі
Словы любові ў суквеццях расы.
Я не пачуў, як світанак над вёскай
З сонечных промняў звіваў паясы.
Гэта зямля Беларуссю завецца.
Гэта яна сее ў думках цяпло,
Каб красавала ў душы нашай сэрца,
Музыкай спелаю ў высях цякло.
Свидетельство о публикации №115102610399