Вяртанне да Радзiмы на белорусском языке
I лёгкi грукат колаў i першыя прыпынкi,
Прыпынкi там, дзе навявае ласкавую грусць.
О, я к табе вярнуўся, мая ты Беларусь!
Твае бяздонныя вочы блакiтных вазёр,
Што здарылась са мной? Я нiбы павуцiну сцёр.
I убачыў зноў i зноў - няма другой краiны,
У лясах якой растуць такiя вось дубы, бярозы i ялiны.
Вось фiялет i жоўты колер кветак.
Бяжыць па полi там адлетак,
Адзiн, другi i трэцi i чацвёрты,
Малюнак дзяцiнства такi ж, не сцёрты.
Ён перада мной стаiць i бачу зараз,
Хлапчук, што разагнаўся,ён узляцiць,
Узляцiць i зверху ўбачыць:
Якая ты цудоўная,не пазнаць за раз.
Раздвiнуўшы рукамi ўсе хмары,
Бачыць цябе праз многiя гады,
Бачыць у сваёй мары.
Свидетельство о публикации №115102206292