Слова
Яно, бы зерне, прарасло.
Бо слова - дабрыні аснова:
Зямнога шчасця хараство.
Яно вартуе нашу мову,
Колоссем выспелым жыцця.
Яно вядзе да думак новых,
Дзе ёсць гісторыі працяг.
Той, хто пачуў аднойчы слова,
Крануўся моўнай дабрыні,
Таму за родны край не сорам,
Бо словы ў думкі пабрылі.
А думкі ў сэрцы граюць сола:
Яны ўзлятаюць да нябёс.
Калі прамовіць гучна слова,
Яно зямлі аздобіць лёс.
Мы ўсе адказ нясём за слова,
За мовы нашай чысціню:
Ад нараджэння і да скону
Я слова кожнае цаню.
Свидетельство о публикации №115102203228