Мастаку Алесю Квяткоускаму
які напісаў беларускі мастак Алесь Квяткоўскі,
і не змог устрымацца ад успамінаў... А ўспаміны
выліліся невялікім экспромтам. Чуеш, Толя, мы пра цябе
памятаем. А пакуль мы жывем - жыве памяць.
У Толі вочы сумныя, бы восень -
Яго душа ў Гарошкаве жыве.
Там на яго расквечанай дарозе
Радкоў пульсуе страчаны памер.
Вы бачылі, як восеньскі Гарошкаў
З усмешкай сустракае сябрукоў?
Як налівае ў келіхі патрошку
Сысоўскаю акрэплаю рукой.
- Квяткоўскі, гэта ты? - спытае ціха, --
Тады заходзь, ля Сыса пасядзі.
А лепш скажы: не памінайце ліхам
Усіх, хто дрэвы вершаў пасадзіў.
Свидетельство о публикации №115102109081