Пчела и муха
Байка
Аднойчы на ўскрайку квяцістага луга
Сустрэла пчалу гаварлівая муха.
І кажа паважна: “Дзень добры, суседка.
З табою, чамусьці, мы бачымся рэдка.
Як толькі вясенняе сонца прыгрэла,
Адразу і ты працаваць паляцела.
Увесь час у турботах ад ранку да ночы.
Няма выхадных, што ні дзень — то рабочы.
А вынік які, што ты з гэтага маеш?
Мо ў Турцыі кожны год адпачываеш?
З вялікай сям’ёй у камуналцы жывеш.
Усё, што зрабіла, другім аддаеш.
Не бачыш за працаю белага свету.
Я зараз табе раскажу па сакрэту,
Як мухі жывуць, не ўтамляюцца працай.
Амаль што нікога яны не баяцца.
Жывуць у кватэры ў асобных пакоях,
Толк знаюць у салодкіх і горкіх напоях.
Ядуць, што захочуць—хоць кашу, хоць суп
(Як толькі каму не патрапяць на зуб).
Калі ж надакучыць сядзець у адзіноце,
Тады ўдзеляць час вельмі важнай рабоце:
Ляцяць у луг, дзе праца кіпіць, ці ў поле,
Каб пчолак работу трымаць пад кантролем
Ці даць указанні, парады, заўвагі
(Хоць пчолы на мух не звяртаюць увагі).
У ахвоту паспяць, таму ў самай красе.
Вось так трэба жыць, каб зайздросцілі ўсе.”
Чаму (мне скажыце хоць шэптам на вуха)
Працуе “пчала”, а жыве ў сласці “муха”?
12.-14.03.2011.
Свидетельство о публикации №115102107809