Аб ява
Аб'яву, што вісела на сцяне:
" -- Паэту тэрмінава трэба праца" --
А сам падумаў -- гэта ж пра мяне.
Жыву, як раб у сеціве сістэмы,
Імкнуся волю ўбачыць у вачах
Свайго народа, што дае мне тэмы,
І цягне воз на стомленых плячах.
Ізноў на шыі нам хамут надзелі,
Забралі думкі, мары, галасы...
Ізноў працуюць людзі без надзеі--
Няма ўспаміну колішняй вясны.
А дзе ж той дзень, дзе мы вясну гукалі,
Дзе наша ноч Венераю ўзыйшла?
Стамлёны час ашчэрыўся ваўкамі --
Да іх ваўчыха шэрая прыйшла.
Я не хачу ісці да гэтай зграі --
Там будзе бой за званне важака.
Крывёй на снезе сонца заіграе,
Абліжа тых, хто ноч перачакаў.
Свидетельство о публикации №115102106603