I верыцца, што будзем мы шчаслiвы!
Ляжу адзін у цемры позняй ночы
І мроіцца мне гнуткі стан дзявочы,
Агонь вачэй, валосся парасон...
Свідруюць думкі ночы немату,
Народжваюць, і зноў руйнуюць планы,
А сэрцу ўспамінаюцца каштаны,
Як к плошчы "Рынак-2" с табой іду.
Ласкаюць вуха мовы пералівы,
Нібы вясною песня жаўрука,
І ў маёй руцэ твая рука...
І верыцца, што будзем мы шчаслівы!
Свидетельство о публикации №115102103697