Чорт

Чорт.

Як заказыча хтось за пяткі  -
На гэтай хвілі сьвет забудзь!
Кліч Уладарцу, маці, татку,
Аблічча боскае цалуй!

Мабыць, знайшоў цябе рагаты!
Прысеўшы спрытна за сьпіной,
Пачаў ён пяткі казытаці,
З багатства вабай зваць сваёй.

Гамонкі зь ім не завадзі,
Ня руш паўсьцей яго ды рог!
Мабыць і ён, як ты  -  адзін,
Сяброўства даць прыйшоў сваё…

Мабыць, ён доўга маладзіўся,
Але ж, як чэрці ўсе  -  стары,
Блукаў па сьвету  -  занудзіўся…
Жалкуй чарта цяпер, бяры?!

Як заказыча хтось за пяткі  -
Трывайся, ведай  -  не сябры!
Хоць жартаўнік ён, чорт рагаты
Ды сябрам яго  -  не бяры!
-17.10.15.


Рецензии