Два бiлеты на Палазкову
Размаўляць не магу як след:
Два білеты на Палазкову,
Два квiткi ў нерэальны свет
У кішэні ляжаць шурпата
Пад далонню маёй рукі.
Вельмі добра: была зарплата –
Мне хапіла на два квіткі.
Надыходзіць паэтаў эра,
Слова вабіць, натхняе, б'е…
Мы сустрэнемся, чуеш, Вера?
Я стагоддзе чакаў цябе.
Два кавалкі жывой паперы
Пакажу білецёру i
Выдам: "Мне на канцэрт да Веры,
Вось білет, ну а вось – другі».
Два білеты купiў наўмысна:
Хай прысядзе яна са мной
I адчуе, успомніць: мы ў снах
Сустракаліся разам з ёй.
Мы луналі ў высокіх словах,
Дзеясловамі секлі плоць,
Мы знаходзілі рыфмы ў дровах,
Языкамi маглi малоць…
Я свой лёс давяраю слову.
Адпусьці мне грахі, Айцец.
Два білеты на Палазкову,
Два білеты ў адзін канец…
18.10.2015
Свидетельство о публикации №115101800912