А ты усё помнiш
Дарадца шчыры і нахабны хлус,
Я да цябе звяртаюся раз-пораз,
Каб зноў падцвердзіць вечны наш хаўрус.
А ты ўсё помніш, ты ўсё ведаеш дакладна,
Як плакаў я, не тоячы дзіцячых слёз,
Як я стагнаў, цяжару часу падуладны,
І як канаў, ужо не чуючы пагроз.
Мой сквапны крытык і ліслівец шчодры,
Увішны лекар і бяздушны кат,
Навідавоку ты са мною згодны,
Але ж прадбачыць цяжка твой адказ.
А ты ўсё помніш, ты ўсё ведаеш дакладна,
Як першы раз цябе я ўсмешкаю сустрэў,
Як рагатаў з тваёй паблажлівай спагады
І як на вуснах на астылых посміх тлеў.
Мой верны Юда, мой надзейны злоснік,
Сусед прыхільны і зласлівы брат,
Мне ад цябе парой бывае млосна,
А часам – лёгка, бо не бачу страт.
А ты ўсё помніш, ты ўсё ведаеш дакладна,
Як часам позірк мой праходзіў праз цябе,
Як раўнадушна я ўспрымаў твае парады,
Як не кранаў мяне жыцця спакуснік-бес.
Тваю прысутнасць у маёй кватэры
Я адчуваў і зблізку і здаля,
Калі лунаў у загранічных сферах,
Калі дадому клікала зямля.
А ты ўсё помніш і ўсяму ты маеш мерку,
Ты – альтэр-эга, ты – маё другое “я”,
Хоць ты ўсяго толькі звычайнае люстэрка,
З якім я падаў, узнімаўся і крыяў.
15.11.2005
Свидетельство о публикации №115101805822
http://www.stihi.ru/2015/01/15/2416
http://www.stihi.ru/2015/09/23/2090
у мяне вось такія асацыяцыі і вобразы пры успамінах аб люстэрку...добрага вам дня!
Владимир Гайдук 13.02.2016 11:26 Заявить о нарушении
Юрий Игнатюк 22.12.2015 13:47 Заявить о нарушении