На дурницу

У кампаніі мужчынскай
Вельмі хутка час ляціць.
Дружна скінуцца на чарку,
Яшчэ й возьмуць закусіць.
Ну а потым іх размова,
Як вада ў катле,бурліць.
-Мужыкі!Як-та Пятрова
Неяк трэба правучыць.
На дурніцу выпіць ласы
І ўсюды нос суе,
Ходзіць з намі,точыць лясы,
Ну а грошай не дае.-
Доўга думалі,гадалі,
Як Пятрова наказаць,
І рашылі яны :юшкай
Яго будуць частаваць.
Слова сказана,за справу
Уся кампанія ўзялася.
І з падстрэлянай "дзічіны"
Юшка добрая ўдалася.
Вось нахабніка Пятрова
Запрашаюць да катла,
Не маргнуўшы вокам,кажуць:
-Лоўля добрая была.-
Пятроў сёрбае з ахвотай,
Ажно твар яго блішчыць.
Раптам бача,што ў місцы
Лапа ворана тырчыць.
Ледзь дабег да прыбіральні-
Такі жах яго схапіў.
Піць і есці на дурніцу
Пятроў болей не хадзіў!
У кампаніі вясёлай
Вельмі хутка час ляціць.
Гуляць хочаш ты з усімі-
Трэба грошыкі плаціць!


Рецензии