Свае помни дзверы
здараецца,
Некаторыя жа з іх век не
забываюцца.
Нейк паехаў Аляксандр ды
на адпачынак,
Падлячыцца там хацеў ён
належным чынам.
У разгары было лета.Вакол
лес і рэчка.
А жанчын прыгожых столькі-аж
шчаміць сардэчка.
Паднабраўшы трохі сіл,вырашыў
гульнуці,
А каб была весялей-водачкі
глынуці.
Танчыў потым,аж узмок,як
пабыў у багне.
Трэба выпіць бы яшчэ,бо ў
роце смягне.
Глынуў раз,потым другі,а
тады без меры,
Сталі ўсе яму здавацца ў
двайным памеры.
Потым злосна запыхцеў, бы
калючы вожык.
Ледзьве ногі павалок ды хутчэй
у ложак.
Ды так соладка ён спіць і
штосьці мармыча,
Праз сон мроіцца яму,што яго
хтось кліча.
Ледзьве вочы разлупіў,а над
ім жанчына
Крычыць:"Як у ложак мой ты
папаў мужчына?!"
Які тут узняўся вэрхал-няма
слоў сказаці,
Яго ў сподніках адных сталі
выпіхаці.
А за ім ляцелі ўслед штаны
і шкарпэткі.
-Заўтра нам за ўсё адкажаш ты,
нягоднік гэткі!-
А што раніцаю была-лепей бы
забыцца,
Ад насмешак і пагроз ледзьве
змог адбіцца.
Зараз кажа ён усім:"Маеш ты
намеры
Дзесьці добра пагуляць-свае
помні дзверы!"
Свидетельство о публикации №115101804618