18, 10, 2015
Павыць на дрэннае надвор'е,
На поўню, што бывае зрэдку,
На век сядзення ў адчыненай
Даўно ўжо клетцы,
Як страх, што не дае нам дыхаць вольным,
Свежым з водарам паветрам ...
Нам трэба ўсім схадзіць " да ветру"
І высраць увесь саўковы тлен...
Каб выйсці з гэтага палону,
Каб узяць жыццё сваё ў свае ж далоні...
І вынясці , урэшце, на святло...
Хай будзе так!
І будзе хутка хай!
Хай знікне зграя,
Што пануе ў краіне...
О, Беларусь,
Мой родны і любімы край,
Адкрый нам вочы ,
Сэрца, розум...
І навучы ...
Табе дапамагчы як...
Свидетельство о публикации №115101803100