Пахавайце мяне за плiнтусам
з ветранай галавой,
Пахавайце мяне
за плiнтусам, за ліштвой.
Не жадаю ляжаць
у прамерзлай, сырой зямлі,
Не хачу, каб мой сок
пачвары ў зямлі пілі.
Свету гэтаму
абыякавы мой запал.
Я дарэмна згарэў,
бясследна, на жаль, прапаў.
«Не патрэбны нікому
талент, – сказалі, – твой».
Пахавайце мяне
за плiнтусам, за ліштвой.
Пахавайце мяне,
вар'ята і дзівака.
Я стаміўся хварэць –
не піша даўно рука.
На паперы – паэт,
а ўсярэдзіне ўжо не той…
Пахавайце мяне
за плiнтусам, за ліштвой.
18.10.2015
Свидетельство о публикации №115101811312
вершу гумару надае,
За ліштвою - у цемры
ёсць пачвары свае,
Прусакі заказычуць,
Пагрызуць мурашы...
Не пакутуй, паэце,
Лепей вершы пишы! )))
Тамара Кошевая 08.04.2017 21:02 Заявить о нарушении