Константин Симонов Родина на белорусском языке
Мацнуўшы трох вялікіх акіянаў,
Яна ляжыць, расклаўшы гарады.
Пакрыта сеткаю мерыдыянаў,
Непераможная, шырокая заўжды.
Але, калі апошняя граната
Занесена ў тваёй ужо руцэ,
І ў тым імгненні ўспомніць трэба хату,
Якую з болем пакідалі ўсе.
Вялікую ты ўспомніш не краіну,
Якую ты аб'ездзіў і пазнаў,
Такую ўспамінаеш ты радзіму,
Якую ты ў дзяцінстве заўважаў.
Шматок зямлі, што ёсць у трох бярозак,
Далёкую дарогу за ляском,
Рачулку з тым рыпучым перавозам,
І вербалоз з пясчаным беражком.
Пашчасціла нам вось дзе нарадзіцца,
На ўсё жыццё, да смерці, мы знайшлі
Зямлі той жменю - ёю ганарыцца,
Каб бачыць дзе азнакі ўсёй зямлі.
Так, перажыць мароз і спёку, слёзы,
Так, можна халаднець і галадаць,
Ісці на смерць... А тыя тры бярозы
Няможна пры жыцці ніяк аддаць.
пЕРЕВОД С РУССКОГО ЯЗЫКА ЛЮДМИЛА ХАЯРОВА
Свидетельство о публикации №115101707759