Без пуха и перья
Хмары неба зацягнулі.
Паляўнічыя даўно
Рыхтавалі порах,кулі.
Шчасце выпадзе каму,
Будзе малайчына,
Настраляе сабе качак-
Смачная дзічына!
Наступіў жаданы час,
Будзьце пільны,качкі!
-Паляванне перш пачаць-
Вып'ем для заначкі!-
Вось і трохі развіднела,
Пачаўся птушыны лёт,
Паляўнічыя страляюць,
Б'юць дзічыну наўзлёт!
Толькі Зміцер разгубіўся:
-Дзе падзелася ружжо?!
Людцы добры,памажыце,
З глузду з'ехаў мо ўжо?-
Ружжо дорага каштуе,
З яго можна й забіваць.
Змоўкла тут жа страляніна,
Сталі ўсе ружжо шукаць.
Павыпэцкваліся добра,
Абшукаўшы ўсё наўкол.
Зміцер стогне:"Ну навошта
З вамі сеў я за той стол?"
Так.клянучы ўсё на свеце,
Ён у лужыну забрыў.
Заблішчэла штось у вочы:
-Хтосьці золата згубіў?-
Нахіліўся да вадзіцы-
Да вар'яцтва рады:
У гразі ляжыць ружжо,
Побач з ім прылады.
Аберуч ружжо схапіўшы,
Ён яго цалуе,
Як галубка з галубком
Над ім ён варкуе.
Пабег потым да ракі,
Каб яго адмыці.
-Да чаго ж трэба дапіцца,
Каб ружжо згубіці?!-
Пасля гэтакай прыгоды,
Супраці павер'я,
Ўсе вярнуліся дамоў
Без пуха і пер'я!
Свидетельство о публикации №115101706143