Што робиць пьянка
Схавала неба сваю просінь
І сыпле дробнымі слязамі.
А часам плачам мы і самі.
І трохі каб развесяліцца,
Рашыў Іван з жонкай напіцца,
Бо так маркотна на душы,
А чарку выпіў-і пляшы!
Пачалі з лёгкага вінца-
Здалося мала,шлюць ганца
За самагонам да суседа.
Пайшла,паехала бяседа...
І не да восеньскай нудоты,
Здаюцца мелкімі турботы.
І да таго ўдвух напіліся,
Што ледзь са свету не звяліся.
Мужык зусім не мог устаць,
Прыйшлося дапамогу зваць.
Машына "Хуткая"прымчала
І ледзь яго адратавала.
Ляжыць як пан ён у палаце:
-Хутчэй бы жонку дачакаці!-
А тая ад таго дурмана
Ў палаце не знайшла Івана?!
-Ну ўсё,у морге значыць мілы,
Рыхтуйся,баба,да магілы.-
Слязьмі заліўшысь,мчыць дадому-
Зрабіць усё трэба,вядома,
Каб пахаваць пачэсна мужа,
Не абяссудзілі каб дужа.
Ластэрка прасціной накрыла,
Багата кветак накупіла...
А тут сяброўка на парог:
-Надоўга твой Іван залёг?
Хвіліну ў яго пабыла,
Цябе чакае муж твой мілы.-
-Дык вось што п'янка нарабіла!
Жывога мужа хараніла!
І трэба была нам дурніцам
Да гэткай ганьбы дакаціцца?!
Сабе зарок патрэбна даць-
Нудоту п'янкаю не гнаць!-
Свидетельство о публикации №115101703162