О, беларуския лясы
О, беларускі лес, сасновы,
Твой шум і голас патаёмны,
О, твае пушчы бураломы ,
І тваіх сосен строй агромны .
Жыве звяр'я ў лясах многа,
Спраўляе птаства караводы,
І знікне з сэрца прэч трывога,
Цябе абмыюць росы—воды.
А ў часы міра і ліхія ,
Мёд нам давалі верасы,
Кармілі гмахі нас лясныя,
Рабілі хаты дзервяныя.
Вайна прынесла шмат убытку,
Палі дубы, сосны, бярозы,
А сколькі плешын , было голых,
Дзе прарасталі альха, лозы.
Вы адпачнулі ад тых войнаў,
Мы вам вярнулі ўсе дары,
Сосны з бярозамі ўзрасцілі,
Што былі спалены ў кастры.
Сягоння вы, ўжо другія ,
Больш не пральецца хай слязы,
Вас адсадзілі, ўзрасцілі,
Пустой не знойдзеш паласы .
Так набірайцесь, мудрай сілы
О, беларускія лясы!
Што здавен край рабілі мілым
І поўным ласкі і красы.
Свидетельство о публикации №115101506296