Адчуваю зараз, як калiсьцi...
Твая постаць нізка над калыскай
І твайго дыхання цёплы парасон
Ад трывог бароніць мой дзіцячы сон.
Чую зараз, нібы ў роднай хаце,
Калыханку, што спяваеш мне – дзіцяці.
Гукі чыстыя – бы росы на світанку,
Што схіляюць голаў перад нашым ганкам.
Бачу зараз, нібы у дзяцінстве,
Позірк твой блакітна-прамяністы
І жамчужную тваю усмешку –
З ёй страчаеш ты мяне на сцежцы,
Калі пасля доўгіх вандраванняў
Я дамоў вяртаюсь на спатканне.
Адчуваю цеплыню тваіх далоняў,
Бачу снег, што засцілае скроні...
Мне на свеце трэба вельмі мала:
Будь заўжды са мною, мама!..
Свидетельство о публикации №115101409374
У ногі матулі хачу пакланіцца
І сэрца ў далонях сваіх прынясці
Жанчыне, што часу не хоча скарыцца.
Такой больш у свеце нідзе не знайсці.
Хачу я абняць яе сціплыя плечы,
Маршчынкі разгладзіць,здароўя ёй даць.
Каб дзень быў ёй светлым і добрым быў вечар,
Пяшчотныя рукі хачу цалаваць.
Яны калыхалі мяне ў дзяцінстве
І зараз мне сілу сваю аддаюць,
Ахоўваюць зноў ад бяды і злачынства.
Ніколі ім часу няма аддыхнуць.
І слёзы забраць,каб не плакала болей,
Заўсёды смяяліся б вочы яе,
І каб не сціскалася сэрца ад болю,
Каб слухаць,як песню на свята пяе.
Хачу,каб унукаў сваіх пажаніла,
І праўнукам смачныя булкі пякла,
Каб я галаву да яе прытуліла,
Каб родная доўга на свеце жыла!
У ногі матулі хачу пакланіцца
І сэрца ў далонях сваіх прынясці.
Ирина Косенкова 24.01.2016 17:37 Заявить о нарушении
Люба Солошина 26.01.2016 14:32 Заявить о нарушении