14, 10, 2015
Напружаны зноў дзень чакаю... надзей на пазітыў пакуль не маю... мо заўтра нешта мне падасца...як знак, што можна ўсьміхацца...што можна тэлефон уключыць... а зараз ...зараз хай маўчыць ён... мне сорамна пладзіць паразу...яна яшчэ бо тая , блін, зараза... не хочацца ізноў граблей, лакшыны , зносін, якія мне нясуць не грошы, нават, а толькі нейкі забабон, што застаўляе зноў шукаць яшчэ глыбейшы схрон... не чуць, не бачыць, не адчуць... ты, адпусці мяне ледзь - ледзь,суцэльны беларускі цуд... які ва ўсім знаходзіць толькі бруд. І з гэтым, мабыць, згодна я, але не хочацца хаваць сябе раней, чым Богу будзе гэтае заўгодна. Яшчэ я пажыву...вось толькі адпачну... ад вас ...усіх, якія кажуць мне пра беларускі цуд
Рецензии