Даеш рок-н-рол?

А на нашай вуліцы
Музыка гучыць.
Нейкі жэўжык верціцца,
Нешта трындычыць.
Хораша ды красачна.
Так, як мае быць,
Толькі гэтаю лухтой
Нас не заманіць.
 
Мары глыток
Па струнах пусціць ток.
Чуеш, арол?!
Давай нам рок-н-рол!               

А ў чарговым роліку
Гарнае дзяўчо
У кагось пытаецца,
Чо ён, ці нічо.
Танчыць перад хлопцамі,
Булкамі трасе.
З усяго прыстойнага –
Стужачка ў касе.

Мары глыток
Па струнах пусціць ток.
Хопіць з нас, girl!
Давай нам рок-н-рол!

Тут кароткія спадніцы,
Там якаясь лабудзень.
І такая вось дурніца
З кожнай дзіркі кожны дзень
Лезе у нашыя галовы,
Каб хутчэй круцілі скрол.
Хто суцешыць добрым словам?
Хто нам верне рок-н-рол?

Мары глыток
Па струнах пусціць ток.
Хто тут арол?!
Давай нам рок-н-рол!

12.08.2008 + 13.10.2015


Рецензии
"Хто суцешыць добрым словам?
Хто нам верне рок-н-рол?"
Да, да, да... Андрей... и я об этом...

Вероника Нечаева   18.10.2015 17:46     Заявить о нарушении