Памажыце

Я паэт, і сабе не належу,
Я павінен расці ў вышыню,
Гатаваць вам духоўную ежу
І захоўваць душы чысціню.
Я павінен чытаць, развівацца,
Папаўняць інтэлекту прабел.
Хутка будзе мне двойчы па дваццаць –
Патрапала жыцця карабель.
Я хачу людзям радасць прыносіць,
Я імкнуся здзіўляць, паражаць,
Каб яны не сказалі мне "Досыць!
З гэтай творчасці толькі паржаць!"
Я хачу друкавацца, нарэшце…
Можа, нешта не тое хачу?
Вы не ганьце мяне, вы суцешце…
Памажыце, сябры, Махначу!
13.10.2015


Рецензии
Дзеля рэкламы, дзеля асветы:
Каму паэта? Прадам паэта!
Такі бадзёры ён ды прыгожы!
Як яго клічуць? Махнач Сярожа.
Прабачце, панства, ня надта танна,
Паэт пяшчотны ды закаханы.
Паэт цікавы, не павярхоўны.
Адна загана- усцяж памяркоўны!
О! Можа зробім за гэна скідку?
Адна загана. А так нябрыдкі!
Даю аб,яву ўва ўсе газэты:
Бяры паэта! Купляй паэта!

Ольга Маро   14.10.2015 16:31     Заявить о нарушении
ДЗЯКУЙ!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Махнач Сергей Юрьевсын   15.10.2015 00:49   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.